ХХIIІ Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладнай творчасці «Калядная зорка»

14.01.2020
9 снежня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылося адкрыццё ХХIIІ Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнай творчасці «Калядная зорка», дзе былі прадстаўлены пераможцы і прызёры конкурсу.

На выставе пануе дух творчасці, казкі і рукатворнага цуду, а дзіцячыя работы навяваюць добры настрой. Работы ўдзельнікаў выставы-конкурсу дэманструюць дасканалае валоданне традыцыйнымі і сучаснымі тэхнікамі дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, пошук новых мастацкіх ідэй, распазнавальнага стылю; якаснае развіццё мастацкага ўзроўню работ юных аўтараў, свой погляд на навакольную рэчаіснасць.

Па выніках ХХIIІ Рэспубліканскай выставы-конкурсу работа «Ёлка для Пацука» Самаля Іллі, навучэнца аб'яднанні па інтарэсах «Зрабі сам» (педагог Рыжэвіч Сяргей Сяргеевіч) Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі адзначана Дыпломам 2 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Віншуем пераможцу! 

 

 

 

Шматлікія дзіцячыя работы выкананы ў розных тэхніках і матэрыялах (папера, гліна, дрэва, скура, бяроста, салома, бісер і інш.), уяўляюць шырокую інфармацыю аб мастацкім дзіцячай творчасці ў нашай краіне.

Выстава творчых работ будзе працаваць па 25 студзеня 2020 года для ўсіх жадаючых.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах сайта Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

 

 

 

поделиться в: