Пасяджэнне аб'яднання "Світанак"

14.10.2024
У суботу, 12 кастрычніка, адбылося пасяджэнне культурна-асветніцкага аб'яднання "Світанак" Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

"Зборнік жыцця і творчасці Уладзіміра Цануніна" - пад такою назвай адбылася сустрэча са знакамітым у Беларусі паэтам і бардам з нагоды яго 70-годдзя. На працягу мерапрыемства гарталіся жыццёвыя старонкі жыцця і творчасці Уладзіміра Яфімавіча, падмацоўваючыся фотаздымкамі і, вядома, песнямі і вершамі ў асабістым выкананні.

1728897568043

 

поделиться в: