“Спяваем і танчым па-беларуску!”
20.04.2024Гэты фестываль праводзіцца адзін раз у два гады з мэтай захавання беларускай культуры і народных традыцый. У чарговым культурным форуме прынялі ўдзел 7 калектываў устаноў адукацыі горада Вілейкі. Сярод іх можна адзначыць такія вядомыя на Вілейшчыне і за яе межамі калектывы, як ансамль народнай песні “Перапёлачка” і ансамбль танца “Новыя гарызонты” Вілейскай гімназіі №1 “Логас”, ансамль танца “Карагод”, ансамбль “Чабарок”, студыя патрыятычнай песні “Спадчына” Вілейскай гімназіі №2 і Дзіцячы тэатр “Сюрпрыз”.
Інфармацыю падрыхтаваў Сяргей Рыжэвіч,
кіраўнік культурна-асветніцкага аб’яднання “Світанак”
Больш матэрыялаў размешчана па спасылцы https://vk.com/public195832865?w=wall-195832865_898