Гурт "Спадчына" - матулям!

16.10.2023
На працягу года мы святкуем шмат святаў, але Дзень Маці - асаблівае свята, напоўненае цяплом, светам і любоўю.

Удзельнікі гурта беларускай песні і народных традыцый "Спадчына" Вілейскага раённага центра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (кіраўнік Бабарыка З.М.) падрыхтавалі для матуль святочнае выступленне, у якім праявілі свае таленты.

Дзеці (вучні 2,3,4,5 классаў сярэдняй школы №1) спявалі песні, прыпеўкі, танцавалі, а потым вучылі танцаваць "Падыспань" і сваіх матуль. Майстар-клас прайшоў весела!

Увогуле,свята прайшло ў цёплай, святочнай атмасферы, а матулі з радасцю частавалі сваіх дзетак рознымі прысмакамі!

Інфармацыю падрыхтавала Зоя Міхайлаўна Бабарыка, педагог дадатковай адукацыі

Вілейскага раённага центра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

поделиться в: