"Спадчына" запрашае!

06.03.2023
“Дзень добры, людзі добрыя! Ехалі мы ды вас на вазе, а хто на казе, а хто на кожнай назе, па чарзе…”.

Так 4 сакавіка спяшаліся ўдзельнікі гурта “Спадчына” (кіраўнік Бабарыка З.М.) на Масленіцу, якая прайшла на базе Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі для дзяцей і іх бацькоў. Удзельнікі і ў гульні гулялі, танчылі ды вясёлыя прыпеўкі спявалі. А ў канцы свята чучала “палілі” ды блінамі смачнымі разам з бацькамі частаваліся. Не забыліся і матуль з надыходзячым свята павіншаваць!

  Усе засталіся задаволеныя прыемнай атмасферай і вяселым настроем удзельнікаў і гасцей свята.

поделиться в: