Пасяджэнне аб’яднання “Світанак”

20.02.2023
18 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, адбылося выязное пасяджэнне культурна-асветніцкага аб’яднання “Світанак” на базе Ільянскай сярэдняй школы імя А.А.Грымаця.

Удзельнікі аб’яднання наведалі народныя музеі “Вілейшчына літаратурная” і “Ільянскія далягляды”. Экспазіцыі музеяў прадэманстравалі іх кіраўнікі Аксана Аляксееўна Шушкевіч і Віктар Віктаравіч Новік разам са сваімі навучэнцамі. Вельмі цікавы экскурс у гісторыю Ільяншчыны правёў дырэктар школы Ігар Аляксандравіч Юшко. Асобая ўвага гасцей была была акцэнціравана на экспанатах, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку з генацыдам мясцовых жыхароў у тыя страшныя гады.

У знак удзячнасці за гасціннасць, цікавую экскурсію кіраўнікі музеяў атрымалі падзякі і сувеніры ад адміністрацыі Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Пасля наведвання Ільянскай школы ўдзельнікі аб’яднання  пазнаёміліся з помнікамі архітэктуры Ільі і Вязыні.

 

Інфармацыю падрыхтаваў Сяргей Рыжэвіч, культарганізатар Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі,

кіраўнік культурна-асветніцкага аб’яднання “Світанак”

поделиться в: