Калядкі прыйшлі...

21.01.2023
Стала добрай традыцыяй у нашай установе адукацыі праводзіць калядкі, якія сёлета ў ДУА “Вілейскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” прайшлі 21 студзеня.

Пасля сустрэчы Новага года, надыходзіць вясёлы час каляд.

Гэтымі днямі ходзяць адзін да аднаго ў госці, віншуюць з Калядамі і спяваюць калядкі. Вось і гурт беларускай песні і народных традыцый “Спадчына” (кіраўнік Бабарыка З.М.) не застаўся безуважным, вырашыўшы пазнаёміць з беларускімі народнымі традыцыямі, культурай і абрадамі, павіншаваць са святамі як дзяцей, так і дарослых, акунуцца ў атмасферу свята і весялосці.

Велізарную радасць адчуваеш, калі бачыш вакол шчаслівыя твары, разумеючы, што свята атрымалася!

Інфармацыю падрыхтавала Алена Ракецкая, намеснік дырэктара

Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

1674312455607

поделиться в: