Архітэктура як летапіс часу

12.12.2022
Пад такой назвай 10 снежня на базе Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшло пасяджэнне культурна-асветніцкага аб'яднання "Світанак" (кіраўнік Рыжэвіч С.С.).

У пачатку сустрэчы Рыжэвіч С.С. прапанаваў удзельнікам выступленне на тэму "Малюнкі Напалеона Орды як акно ў мінулае". Потым Рогач А.В., настаўнік гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы №5 г.Вілейкі, расказала пра готыку і неаготыку ў сусветнай і беларускай архітэктуры. Творчы настрой мерапрыемству надавалі салісты студыі эстраднай песні "Калейдаскоп" Дар'я Бурак і Лідзія Бяганская (кіраўнік Жук А.В.) і аматар фартэпіяннай музыкі Віктар Гаранін.

поделиться в: