Лепшыя работы навучэнцаў

07.12.2022
Хутка Новы год! Новы год - адно з самых яркіх і казачных свят, якія адзначаюць ва ўсім свеце. Кожны з нас памятае пра тое, як у дзяцінстве мы чакалі запаветнай гадзіны, калі можна будзе прыбіраць ёлку каляровымі шарыкамі, шклянымі фігуркамі, цукеркамі.

Мы пасталелі, але ў кожным з нас дзесьці глыбока засталося адчуванне таго, што навагодняя ноч - гэта ноч чараўніцтва, ноч, калі магчыма пачаць жыццё з чыстага ліста, пакінуўшы ў мінулым годзе ўсе свае непрыемнасці і праблемы, і ўзяўшы ў новы год з сабой усё самае добрае, самае светлае, самае цёплае. А добрае, светлае і цёплае, несумненна, злучана з нашымі дзецьмі.

Штогод зімой, напярэдадні Новага Года, па традыцыі ў дзяржаўнай установе адукацыі "Вілейскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі" праходзіць выстаўка творчых работ навучэнцаў конкурсаў "Калядная зорка", "ТэхнаЁлка", "Лёд.Цветы.Фантазия", дзе можна ўбачыць сапраўды незвычайныя творы. Для дзяцей і бацькоў - аматараў майстраваць, фантазіраваць, тварыць - гэта выстава асабліва цікавая!

Разнастайныя ялінкі, пацешныя снегавікі, заснежаныя домікі - усё зроблена рукамі дзяцей з разнастайных матэрыялаў.

Спадзяемся, што навагоднія сюжэты дзіцячай творчасці ўнясуць непаўторны элемент у навагодні інтэр'ер. А як жа выдатна рабіць навагоднія вырабы ў атмасферы, калі душа спявае ў чаканні свята! Бо святочны настрой мы ствараем сабе самі.

Прадстаўляем лепшыя творчыя работы навучэнцаў устаноў адукацыі горада і раёна, прадстаўленыя на конкурсы "Калядная зорка" і "Лёд.Цветы.Фантазия". Вырабы парадавалі не толькі дзяцей, але і ўсіх наведвальнікаў выставы сваёй непаўторнасцю і навізной.

Відыяпрэзентацыя творчых работ - па спасылцы.

IMG_20221206_093909 — копияIMG_20221206_093918

IMG_20221206_093930

Інфармацыю падрыхтавала Галіна Кажура, метадыст Вілейскага раённага цэнтра

дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі