“Мая гісторыя – мой гонар”
21.11.2022Гульня праводзілася ў тры туры. Напрыклад, у першым туры пад назвай “Мая гістарычная энцыклапедыя” юным знаўцам гісторыі неабходна было назваць гістарычную асобу, горад ці падзею на пэўную літару алфавіта. Другі тур “Краязнаўчыя вандроўкі” быў прысвечаны гісторыі Вілейшчыны, а ў трэцім – “Культурная спадчына” – неабходна было правільна па эпізодзе назваць ваенны фільм, па партрэце, малюнку ці помніку – гістарычную асобу, па фотаздымку – знакаміты помнік архітэктуры.
Па выніках турніру перамогу атрымала каманда “Варагі” (сярэдняя школа №3), другое месца – у каманды “Следапыты” (Даўгінаўская сярэдняя школа), трэцяе месца заняла каманда “Скарына” (Вілейская гімназія №1 “Логас”).
Пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Вілейскага райвыканкама.
Артыкул падрыхтаваў Сяргей Рыжэвіч, кіраўнік раённага клуба
інтэллектуальных каманд "Бронзавая сава"