Пасяджэнне культурна-асветніцкага аб’яднання “Світанак”
11.10.2022У пачатку мерапрыемства былі ўзгаданы юбілейныя даты прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі (пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў), якія аставілі значны адбітак у гісторыі нашай краіны. Асаблівую ўвагу ўдзялілі Народнаму паэту Беларусі Максіму Танку, якому ў верасні споўнілася 110 год. З гэтай нагоды творчая група Вілейскай гімназіі №1 “Логас” падрыхтавала літаратурна-музычную кампазіцыю: навучэнцы прачыталі вершы паэта, а настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алена Чаславаўна Балуш прачытала казку “Журавель і Чапля” і пад гітару выканала песню на словы М.Танка.
У другой частцы пасяджэння “Світанка” старшы навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Марыя Іванаўна Мячкоўская расказала пра Праведнікаў Народаў Свету Вілейшчыны, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны, рызыкуючы сваім жыццём, ратавалі яўрэйскія сем’і. 17 верасня ў іх гонар і была адкрыта Алея на мемарыяле зніклых вёсак каля Снежкава.
У канцы мерапрыемства мастак Эдуард Уладзіміравіч Мацюшонак прадставіў карціны пад агульнай тэмай “Гістарычныя асобы зямлі беларускай”.
Інфармацыю падрыхтаваў Сяргей Рыжэвіч, культарганізатар
Вілейскага раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі