Шляхам графа Тышкевіча

20.07.2022
Традыцыйна ў ліпені прайшла краязнаўчая паход-экспедыцыя "Шляхам графа К. Тышкевіча" па рацэ Віліі пад кіраўніцтвам вопытнага турыста і краязнаўца Міхаіла Петуха, педагога дадатковай адукацыі Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Удзельнікі - члены дзіцячага турысцкага клуба “Чарапашкі“ і іх бацькі, а таксама турысты-аматары з Мінска, Смаргоні, Маладзечна, Лагойска, Вілейкі, Ашмян, Астраўца. Прайшлі 130 км. Цудоўнае надвор’е спрыяла незабыўным уражанням. Сяброўскія размовы ля вогнішча, сотні перапетых песень, хараство цудоўнай прыгажуні-ракі, шэпат шматлікіх таямнічых крынічак. І смачны самаробны паходны торт да дня нараджэння дзвух Олечак, якім споўнілася 13 і 14 год у экспедыцыі.
Гэта была ўжо 16 экспедыцыя. Далучайцеся!

Scg-5bauGoc