Цікавая вандроўка

19.05.2022
15 мая выхаванцы Дзiцячага тэатра лялек "Сюрпрыз" наведалi Мiнскi абласны тэатр лялек "Батлейка" у горадзе Маладзечна.

Дзецi пазнаемiлiся з прафесiйнымi артыстамi тэатра, якiя правялi майстар - клас па працы з лялькамi розных відаў. Далей была паказана экалагiчная казка "История маленькой улитки".
Уражаныя i задаволеныя навучэнцы вярталiся дадому з надзеяй у хуткiм часе зноў пабываць у тэатры.