Выступленне Дзiцячага тэатра лялек "Сюрпрыз"

04.05.2022
30 красавiка адбылося чарговае выступленне Дзiцячага тэатра лялек "Сюрпрыз" Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Тэатр прадставіў пастаноўку "Чарадзейная рыдлёўка" паводле аднайменнай п'есы драматурга Арнольда Дыбчы, напісанай у жанры беларускага народнага гумару. Гледачы: навучэнцы і педагогi Вiлейскай гiмназii N1"Логас" i трэцяй гарадской школы, а таксама родныя юных артыстаў калектыву - былі ўражаны вяселым тэатральным відовішчам. І лепшым прызнаннем поспеху выступлення ўдзельнікаў тэатра сталі смех і дружныя апладысменты. У маi юных гледачоў чакае новая пастаноўка "Кот ў ботах".

Відыяфрагменты пастаноўкі глядзіце ў ВК па спасылцы https://vk.com/public195832865?w=wall-195832865_602