Інтэлектуальны турнір “Савяня”
18.04.2022Тэма турніру “Беларусь: скрозь прызму часу” была прысвечана Году гістарычнай памяці, а пытанні звязаны з гістарычнымі падзеямі, выдатнымі асобамі, знакавымі датамі ў беларускім календары, дзяржаўнай сімволікай Рэспублікі Беларусь. Асобны тур гульні быў прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
Нягледзячы на невялікі ўзрост удзельнікаў мерапрыемства, юныя эрудыты прадэманстравалі добрыя веды па тэме турніру. Асабліва вызначыліся каманды “Буслік” з Вілейскай гімназіі №1 “Логас” і “Неасакратыкі” з сярэдняй школы №3, якія і занялі I і II месцы, адпаведна, з розніцай у некалькі балаў. Трэцяе месца падзялілі паміж сабой каманды “Пяцёрачка” (сярэдняя школа №5) і “Эрудыты” (Даўгінаўская сярэдняя школа).
Усе прызёры і ўдзельнікі турніру атрымалі дыпломы ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Вілейскага райвыканкама.