Спяваем і танчым па-беларуску!

09.04.2022
У суботу, 9 красавіка, культурна-асветніцкае аб’яднанне “Світанак” Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі правяло II фестываль “Спяваем і танчым па-беларуску!”.

 У мерапрыемстве прынялі ўдзел фальклорныя, эстрадныя і танцавальныя калектывы ўстаноў адукацыі горада: ансамблі народнай песні “Вілейскі самавар”, “Перапёлачка” (кіраўнік Гакуць С.П.) і ансамбль танца “Новыя гарызонты” (кіраўнік Пешкур Т.С.) Вілейскай гімназіі №1 “Логас”, ансамбль танца “Карагод” (кіраўнік Новік І.Г.) і студыя эстрадна-патрыятычнай песні “Спадчына” (кіраўнік Жук А.В.) Вілейскай гімназіі №2 і танцавальны калектыў “Фанта” (кіраўнік Гаўрышчук В.Ул.) сярэдняй школы №5 г.Вілейкі.

Юныя аматары народнай песні, беларускай культуры і традыцый выконвалі народныя і эстрадныя песні, народныя танцы. Для гледачоў мерапрыемства кіраўнік ансамбля танца “Карагод” Ірына Новік правяла майстар-клас па танцы “Полька-бабачка па-вілейскі”.

Удзельнікі фестывалю “сустрэліся” з беларускім народным мастацтвам, якое з’яўляецца невычэрпнай скарбніцай народнай мудрасці і радасці жыцця, якое засталося з кожным удзельнікам і якім заўсёды хацелася б падзяліцца.

 

Матэрыял падрыхтаваў Сяргей Рыжэвіч, культарганізатар Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, кіраўнік культурна-асветніцкага аб’яднання “Світанак”

поделиться в: