Тэатральны сюрпрыз
28.03.202226 сакавiка, напярэдадні Міжнароднага дня тэатра, Дзіцячы тэатр лялек "Сюрпрыз" Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прадставіў пастаноўку "Чарадзейная рыдлёўка".
Пастаноўка створана паводле аднайменнай п'есы драматурга Арнольда Дыбчы, напісанай у жанры беларускага народнага гумару. Гледачы: навучэнцы і педагогі трэцяй гарадской школы, а таксама родныя юных артыстаў калектыву - былі ўражаны вяселым тэатральным відовішчам. І лепшым прызнаннем поспеху выступлення ўдзельнікаў тэатра сталі смех і дружныя апладысменты.