Масленіца ідзе, бліны з мёдам нясе!
09.03.2022Масленіца – адзін з самых вясёлых і “смачных” абрадаў.
Стала добрай традыцыяй ладзіць свята ўдзельнікамі гурта беларускай песні і народных традыцый “Спадчына” Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (кіраўнік гурта – Бабарыка Зоя Міхайлаўна).
“Масленіца ідзе, бліны з мёдам нясе!” – пад такой назвай 5 сакавіка адбыліся провады зімы на базе сярэдняй школы №1 г.Вілейкі вучнямі 2-3 классаў гурта “Спадчына”: гасцей свята сустракалі, спявалі “вяснянкі”. Жавароначкі “прыляталі”, вясну красную запрашалі і “ляцелі” для гасцей свята з найлепшымі пажаданнямі. Гучалі вясёлыя прыпеўкі, танцавалі “таўкачыкі”, гулялі ў маслянічныя гульні, вадзілі карагоды…
Трыдыцыйна свята завяршылася частаваннем смачных і араматных бліноў!