Вынікі "Каляднай зоркі"

15.01.2022
Падведзены вынікі абласнога этапу Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Калядная зорка".

У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адкрыта і працуе XXV Рэспубліканская выстава-конкурс, дзе можна пазнаёміцца з лепшымі работамі яе ўдзельнікаў.

А лепшымі ў абласным этапе ад Вілейскага раёна вызначаны наступныя навучэнцы:

намінацыя “Арт-аб’ект” (13-16 гадоў) - 

Буслаўскі Андрэй і Саўчык Антон (работа "Рамбічны павук"), гурток "Чароўная саломка" Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (кіраўнік Вайда І.Л.) - III месца;

намінацыя “Навагодні касцюм” (8-12 гадоў) -

Нікіфарава Крысціна (навагодні касцюм "Тыгр"), гурток "Мяккая цацка" Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (кіраўнік Нікіфарава К.С.) - II месца;

намінацыя “Сувенір-падарунак” (8-12 гадоў) -

Навумік Паліна (набор паштовак "З Калядамі!", гурток "Творчая майстэрня" Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (кіраўнік Усаценка Н.М.) - I месца;

намінацыя “Сувенір-падарунак” (13-16 гадоў) -

Астроўскі Ігар (работа “Віфлеемскі цуд”), гурток "Зрабі сам" Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (кіраўнік Рыжэвіч С.С.) - I месца

намінацыя “Арт-анімацыя” (13-16 гадоў) -

Радаванавіч Станіслава, Вараўка Ілья (“Казка пра Пятра-музыку і чорта”), Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця (работа выканана пад кіраўніцтвам Радаванавіч Т.Г.).

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў!

З усімі работамі - удзельнікамі ад Вілейскага раёна можна пазнаёміцца ў відыяроліку.

смотреть

 

 

 

 

 

поделиться в: