Роднаму краю часцінку душы прысвячаю
08.12.2021У верасні-снежні 2021 года на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна прайшоў адкрыты дыстанцыйны конкурс дзіцячай творчасці «Роднаму краю часцінку душы прысвячаю».
Конкурс праводзіўся ў рамках абласнога грамадзянска-патрыятычнага праекта «Мой край, мой лёс – мая Айчына!» з мэтай стварэння ўмоў для развіцця і папулярызацыі дзіцячай творчасці; выяўлення і падтрымкі адораных дзяцей, развіцця іх творчых здольнасцей, павышэння ўзроўню выканальніцкага майстэрства; далучэння дзяцей да агульных сацыяльных каштоўнасцяў – патрыятызму, грамадзянскасці, гістарычнай памяці, фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці.
Сярод удзельнікаў былі навучэнцы ДУА "Вілейскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі і моладзі", творчыя работы якіх адзначаны дыпломамі:
у намінацыі "Малюнак.Графіка" - Теплякоў Сяргей (гурток "Фантазія", кіраўнік Кажура Г.В.) - Дыплом 2 ступені;
у намінацыі "Мастацкая фатаграфія" - Мікуліч Аляксандра і Альфер Лада (гурток "Жывая планета", кіраўнік Бічун В.М.) - Дыпломы 3 ступені адпаведна.
Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў!
Больш падрабязна даведацца аб конкурсе і яго выніках можна на сайце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі па спасылцы