Пазнавальна-інтэлектуальная гульня

08.11.2021
“Любоў на Беларусі пачынаецца з любві да малой радзімы”.

Пад такім лозунгам праводзілася пазнавальна-інтэлектуальная гульня на тэму “Вілейшчына – мая малая радзіма” у рэжыме онлайн падчас асенніх канікул. Удзельнікам гульні прапанавалася адказаць на 20 пытанняў, звязаных з гісторыяй, геаграфіяй, культурай роднага краю. Па выніках гульні на ўсе пытанні адказала каманда “Непаседы” Даўгінаўскай сярэдняй школы. Выдатныя веды па краязнаўству паказалі і іншыя ўдзельнікі інтэлектуальнага турніру: каманда “Карасікі” сярэдняй школы №3 (2 месца), а таксама каманды “Нарачанка” Нарацкай сярэдняй школы і “Аптымісты” Людзвіноўскай сярэдняй школы.

Рисунок1

поделиться в: