Тэматычны дзень XI педагагічнага марафону

08.10.2021
Патрыятызм як аснова фарміравання духоўна-маральных каштоўнасцяў асобы дзіцяці ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі - так гучала тэма дня XI педагагічнага марафону «Единство, гражданственность, патриотизм – ключевой ресурс развития образования Минщины».

        8 кастрычніка, у рамках педагагічнага марафону, на базе ДУА «Вілейскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» для педагогаў дадатковай адукацыі прайшоў семінар-практыкум «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў ва ўмовах установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі».

      Удзельнікі семінара пазнаёміліся з сістэмай работы ўстановы па гэтым напрамку і прынялі ўдзел у рабоце інтэрактыўных пляцовак, кожная з якіх адлюстроўвала пэўны накірунак. Педагогі з цікавасцю адказвалі на пытанні інтэлектуальнай Медыяазбукі «Трапнае слаўцо беларускае», пазнаёміліся з сімволікай беларускага арнаменту і народнымі гульнямі і абрадамі роднага краю, выканалі заданні піянерскай гульні-падарожжа.

        Кожная «старонка» семінара-практыкуму прайшла цікава і пазнавальна, і прадэманстравала зацікаўленасць педагогаў у вывучэнні традыцый і культуры свайго народа, яго гісторыі.