Водная экспедыцыя "Шляхам графа Канстанціна Тышкевіча"

17.07.2021
З 3 по 9 ліпеня адбылася водная экспедыцыя "Шляхам графа Канстанціна Тышкевіча", у якой прымалі ўдзел дарослыя і дзеці з Вілейскага, Смаргонскага, Мінскага, Новагрудскага раенаў і г.Мінска.
Узначаліў экспедыцыю яе нязменны кіраўнік, заядлы турыст і нястомны энтузіаст, Міхаіл Петух, педагог Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі, кіраўнік дзіцячага турыстычнага клуба "Чарапашкі".
Вандроўка была прысвечана 165 годдзю краязнаўча-этнаграфічнай экспедыцыі графа Канстанціна Тышкевіча па рацэ Віліі, па выніках якой была выдадзена кніга "Вілія і яё берагі". На той час гэта было першае ў Еўропе грунтоўнае даследванне ракі.
Сплаў пачаўся з Ніжняга парка города Вілейкі. Па маршруце руху былі наведаны гістарычныя і культурныя мясціны. Вілейскія ўдзельнікі экпедыцыі праводзілі экалагічныя даследванні ў межах праекта па маніторынгу водных рэсурсаў Беларусі ад установы "Центр экалагічных рашэнняў". Дзеці з цікавасцю рабілі хімічны аналіз прытокаў ракі Віліі для выяўлення крыніц забруджванняў ракі. Даследванні праводзіліся з дапамогай набора “visocolor School” метадамі аналітычнай хіміі, адаптаванай для школьнікаў. Удзельнікі экспедыцыі атрымалі практычны вопыт экалагічных даследванняў і навыкі аўтаномнага жыцця у прыродзе.
Па вечарах ля вогнішчаў гучалі кранальныя душэўныя песні. Сяброўская атмасфера сярод удзельнікаў падтрымлівалася агульнымі ўспамінамі пра сумесныя вандроўкі папярэдніх гадоў. З 2007 года, калі ўпершыню адбылася Беларуска-Літоўская экспедыцыя “Шляхам Тышкевіча”, гэты сплаў пятнаццаты.
 
Копия HC-lQv6jrlI