Святочнае пасяджэнне на тэму “Вілейшчына памятае…”

08.05.2021
Напярэдадні Дня Перамогі, 8 мая, культурна-асветніцкае аб’яднанне “Світанак” Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі правяло святочнае пасяджэнне на тэму “Вілейшчына памятае…”.

“Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны” – тэма, якую агучыў ва ўступнай частцы кіраўнік аб’яднання, культарганізатар цэнтра дадатковай адукацыі Сяргей Сяргеевіч Рыжэвіч.

Затым дырэктар Вілейскага краязнаўчага музея Надзея Віктараўна Аўдзей расказала пра падзеі, звязаныя з вызваленнем Вілейкі ад нямецка-фашыскіх захопнікаў, а таксама агучыла тэму захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне на Вілейшчыне.

У наступнай частцы пасяджэння навучэнцы і педагогі ўстаноў адукацыі горада стварылі своеасаблівую “Галерэю Памяці”, расказаўшы пра сваіх дзедаў і прадзедаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

У рубрыцы “Выстава адной карціны” мастак Эдуард Уладзіміравіч Мацюшонак  прадэманстраваў карціну “Чаканне”.

На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі песні на адпаведную тэму ў выкананні салістаў вакальных студый “Канфеці” (кіраўнік Дзіяна Сяргееўна Рагозіна) і “Калейдаскоп” (кіраўнік Аляксандр Вячаслававіч Жук).

Пасля заканчэння пасяджэння яго ўдзельнікі ўсклалі кветкі да помнікаў Землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і двойчы Герою Савецкага Саюза Азі Асланаву.