Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў

20.01.2021
З 11 па 29 студзеня 2021 года праводзяцца адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі «Святочна-абрадавая культура беларусаў: традыцыі і сучаснасць» у анлайн-фармаце (далей – міжрэгіянальныя майстар-класы).

Міжрэгіянальныя майстар-класы адбудуцца ў межах рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта ўстановы адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Укараненне мадэлі сеткавай арганізацыі дзейнасці суб'ектаў рэспубліканскага метадычнага кластара як умова фарміравання інавацыйнага адукацыйнага асяроддзя дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» і  рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта “Беларускае народнае мастацтва і дзеці”.

Мэта правядзення міжрэгіянальных майстар-класаў: развіццё інтэграванай культурна-адукацыйнай прасторы праз стварэнне прафесійнай супольнасці педагагічных работнікаў для вырашэння задач па перайманні, захаванні і трансляцыі рэгіянальных народных мастацкіх традыцый; вывучэнне і распаўсюджванне актуальных педагагічных практык выхавання і творчага развіцця дзяцей і моладзі сродкамі традыцыйнага мастацтва беларусаў.

Удзельнікі майстар-класаў: педагогі дадатковай адукацыі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі, аб’яднанні па інтарэсах народнай дэкаратыўна-прыкладной і фальклорнай (музычнай, тэатральнай) творчасці.

Фармат правядзення адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў

Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы праводзяцца ў анлайн фармаце з выкарыстаннем сучасных сродкаў анлайн-камунікацыі: сацыяльная сетка Instagram, афіцыйныя інтэрнет-сайты ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, відэахосцінг YouTube.

Удзел у праекце прымала і педагог дадатковай адукацыі Бабарыка Зоя Міхайлаўна  Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з распрацоўкай ”Наступілі святкі – пачаліся калядкі”(намінацыя "Музычны фальклор.Фальклорны тэатр).

Падрабязней пазнаёміцца з распрацоўкай педагога і іншымі матэрыяламі конкурсу можна на сайце "Нацыянальны центр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі" па спасылцы.

Глядзіце і стаўце лайкі!

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах сайта "Нацыянальны центр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі"