“Світанак” у рэжыме анлайн
21.12.2020Немалую спадчыну сваёй прафесійнай дзейнасці Анатоль Іванавіч пакінуў на Гарадзеншчыне, дзе жыў і працаваў не адзін дзясятак гадоў.
На Вілейшчыне архітэктар стаў аўтарам праектаў капліцы Раства Хрыстова на плошчы Свабоды, рэканструкцыі Цэтральнай плошчы, мемарыяльнага комплексу “Памяці былых вёсак”, капліцы Святых Барыса і Глеба Ў Заброддзі, эскізаў мемарыяльных дошак відным гістарычным дзеячам і інш.
Як краязнаўца і мастак Анатоль Іванавіч Капцюг стварыў серыю малюнкаў, якая стала падставай “Школкі Дзядзькі Капцюга”. Аўтар паказаў жыллё і заняткі тыповай вілейскай сялянскай сям'і канца ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя. Аб гэтай “Школцы” падрабязна расказала Надзея Віктараўна Аўдзей, бо ў свой час Анатоль Іванавіч быў супрацоўнікам краязнаўчага музея. Дарэчы, гэтыя малюнкі былі выкарыстаны ў праекце Вілейскага краязнаўчага музея для выхаванцаў дзіцячых садкоў і вучняў школ “Гістарычныя вандроўнічкі, або У госці да Алены”.