“Калядная зорка”: вынікі раённага этапу

10.11.2020
У перыяд з 20 па 31 кастрычніка 2020 года праведзены раённы этап абласной выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнай творчасці навучэнцаў «Калядная зорка».

У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў з 13 дзяржаўных устаноў адукацыі Вілейскага раёна. Было прадастаўлена 54 работы, выкананыя ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва ў наступных намінацыях: “Арт-аб’ект”, “Калядная зорка”, “Навагодні персанаж”, “Ёлачная цацка”, “Сувенір-падарунак”, “Зімовыя святы Беларусі”, "Беларуская зіма",“Арт-анімацыя”.

Да ўдзелу ў рэгіянальным туры абласнога этапу конкурсу адабрана 24 творчыя работы навучэнцаў.

Спіс пераможцаў раённага этапу абласной выставы-конкурсу: файл па спасылцы (*doc).

Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў у наступным этапе конкурсу!

IMG_20201110_095919