Пасяджэнне культурна-асветніцкага аб’яднання “Світанак”
19.10.2020
Сімвалы нас акружаюць паўсюдна і існуюць са старажытный часоў, пачынаючы ад наскальнага жывапісу. У беларусаў яшчэ з дахрысціянскіх часоў вялікая ўвага надзялялася сімволіцы арнаменту. Ткацтва, пашыў адзення, ганчарная справа, вышыўка – усё гэта прасякнутае выкарыстоўваннем спецыфічнага беларускага арнаменту, арнаменту, ідэнтычнага якому ў свеце няма. Пра сіволіку розных відаў беларускага арнаменту расказала кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Творчая майстэрня” цэнтра дадатковай адукацыі Наталія Міхайлаўна Усаценка. Дарэчы, у зале была аформлена выстава работ педагога і яго навучэнцаў на тэму “Узоры душы беларускай”.
Прадоўжыла тэму арнаменту Марыя Іванаўна Мячкоўская, старшы навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея. Марыя Іванаўна расказала пра арэол распаўсюджання тых ці іншых арнаментаў на тэрыторыі Беларусі і, у прыватнасці, пра асаблівасці арнаменту на Вілейшчыне, а таксама прадэманстравала ручнікі з розным арнаментам.
Гэты год адзначаны абілейнай датай – 255-годдзем з дня нараджэння вялікага кампазітара, дзяржаўнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага, сімвала эпохі Асветніцтва ў Беларусі. З гэтай нагоды мастак, настаўнік першай гарадской гімназіі Эдуард Уладзіміравіч Мацюшонак прадставіў членам аб’яднання сваю новую працу.
Закончылася пасяджэнне “Світанка” выступленнем салістаў студыі эстраднай песні “Канфеці”.