Пасяджэнне культурна-асветніцкага аб’яднання “Світанак”

24.02.2020
У суботу, 22 лютага, культурна-асветніцкае аб’яднанне “Світанак” Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі правяло чарговае пасяджэнне, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.

“Пакацілася сонейка” – такая тэма была абрана для творчай сустрэчы навучэнцаў устаноў адукацыі горада з настаўнікам, паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктарам Віктаравічам Кажурам.

DSC01861

Аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў для дзяцей лёгка і нязмушана зацікавіў навучэнцаў абмеркаваннем сюжэтаў яго вершаў, звярнуўся да іх жыццёвага вопыту, узбагаціў слоўнікавы запас тлумачэннем значэнняў новых слоў, пазнаёміў з гісторыяй з’яўлення некаторых літар. Дарэчы, самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі ад паэта прызы.

Падчас сустрэчы прагучалі песні на роднай мове ў выкананні салістаў вакальнага гурта “Званочкі” і студыі эстраднай песні “Калейдаскоп”.