“Калядкі – добрая святкі”

08.01.2020
8 студзеня у аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў “Ластаўка” тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва завіталі калядоўшчыкі, выхаванцы гурта беларускай песні і народных традыцый “Спадчына” Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (кіраўнік Зоя Міхайлаўна Бабарыка) са святочнай праграмай “Калядкі – добрая святкі”.

І завіталі з усімі атрыбутамі каляднага свята: каляднай зоркай, казой і цыганкай. Калядоўшчыкі ў сваіх песнях славілі Нараджэнне Іісуса Хрыста, жадалі гаспадарам шчасця і дабрабыту. Пасля абрадавай часткі каляднай сустрэчы госці выканалі беларускія народныя песні, а таксама прапанавалі станчыць разам з імі. Як водзіцца ў народзе, калядоўчыкі атрымалі ад гаспадароў салодкія падарункі. Без падарункаў не засталіся і самі гаспадары: яны атрымалі сувеніры, зробленыя навучэнцамі і педагогамі аб’яднанняў па інтарэсах цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.