Пасяджэнне культурна-асветніцкага аб'яднання "Світанак"

07.12.2019
У суботу, 7 снежня, культурна-асветніцкае аб’яднанне “Світанак” Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі зладзіла фэст “Спяваем і танчым па-беларуску”.

 Аб’яднанне сабрала нераўнадушных да беларускага фальклору навучэнцаў і педагогаў з устаноў адукацыі гораду, а таксама бацькоў удзельнікаў мерапрыемства: выхаванцаў ансамбля народнай песні “Вілейскі самавар” Вілейскай гімназіі №1 “Логас” (кіраўнік Святлана Пятроўна Гакуць) і гурта беларускай песні і народных традыцый “Спадчына” Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (кіраўнік Зоя Міхайлаўна Бабарыка).

Фальклорныя калектывы выканалі абрадавыя і народныя песні, а таксама правялі майстар-класы па беларускіх народных танцах, хуткавымаўлянках і гульнях, падчас якіх гледачы сталі непасрэднымі ўдзельнікамі мерапрыества.

Напрыканцы фэсту дырэктар цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Н.В. Рыжэвіч падзякавала ансамбль народнай песні “Вілейскі самавар” і гурт беларускай песні і народных традыцый “Спадчына” за актыўны ўдзел у дзейнасці культурна-асветніцкага аб’яднання “Світанак”.