Сустракайце калядоўшчыкаў!

15.01.2022
Захоўваючы традыцыі нашых продкаў, удзельнікі гурта беларускай песні і народных традыцый "Спадчына" Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (кіраўнік гурта Бабарыка Зоя Міхайлаўна) традыцыйна ладзяць абрад калядавання. І гэты год не выключэнне!

"Прайшлі святкі - пачаліся Калядкі!"- пад такой назвай на прошлым тыдні ў сярэдняй школе №1 г.Вілейкі, вучні якой наведваюць гурток, адбыўся абрад калядавання. Аднакласнікі маглі насалодзіцца выступленнем маленькіх калядоўшчыкаў, вучняў 2 і 3 классаў. Дзеці спявалі калядныя песні, танцавалі, жадалі гаспадарам багацця, здароўя, дабрабыту! "Козы" бадалі, абсыпалі зернем, танцавалі, падалі і чакалі пачастункаў ад гаспадароў; цыганкі варажылі, "мядзведзікі" дэманстравалі свае магчымасці. 

Такія шчырыя "Калядкі" прайшлі на адным дыханні! Настрой ва ўсіх быў вельмі добры!

І ў наступным годзе гурт беларускай песні і народных традыцый "Спадчына" зноў будзе калядаваць. Да сустрэчы!

Інфармацыю падрыхтавала Бабарыка З.М., кіраўнік гурта